Сэрвісы

Віншуем!

20 лютага на пасяджэнні Савета факультэта адбыліся выбары дэкана. З  дакладам аб вучэбна-метадычнай, навуковай, выхаваўчай працы і міжнароднай дзейнасці за справаздачны перыяд, а таксама перспектывах развіцця факультэта выступіў доктар філалагічных навук, прафесар Іван Сямёнавіч Роўда. Вынікі працы дэкана былі ўхвалены ўсімі членамі Савета. На новы тэрмін кафедры вылучылі адну кандыдатуру – прафесара І. С. Роўды.

У абмеркаванні прапанаванай кандыдатуры прынялі ўдзел загадчыкі кафедр, навукоўцы, якія ў сваіх выступленнях адзначылі, што І. С. Роўда – не толькі вядомы вучоны і педагог, але і здольны арганізатар, які прафесійна спраўляецца з усімі бягучымі праблемамі штодзённага жыцця факультэта. Ён з’яўляецца ўдумлівым стратэгам, які на працягу ўсіх год сваёй працы на пасадзе дэкана ўдасканальваў вучэбную і навуковую дзейнасць факультэта, абнаўляў яго матэрыяльна-тэхнічную базу, арыентуючыся на забеспячэнне патрэб сённяшняга і, што асабліва важна, заўтрашняга дня: адкрыты новыя напрамкі і спецыяльнасці падрыхтоўкі студэнтаў на першай і другой ступені вышэйшай адукацыі, пачалося навучанне па скарочанай праграме выпускнікоў педагагічных каледжаў, абсталяваны сучаснай тэхнікай і ўкамплектаваны вучэбна-метадычнай літаратурай больш за 10 профільных кабінетаў; на стадыі падпісання дагавор аб сумеснай падрыхтоўцы беларускіх студэнтаў-кітаістаў і кітайскіх русістаў з Далянскім інстытутам (КНР)  і многае-многае іншае. Па выніках галасавання кандыдатура прафесара І. С. Роўды была аднагалосна падтрымана ўсімі членамі Савета факультэта і рэкамендавана для абрання на пасаду дэкана.

24 лютага ў адпаведнасці з устаноўленай працэдурай выбары дэкана філалагічнага факультэта прайшлі на пасяджэнні Савета БДУ, на якім кандыдатура прафесара Івана Сямёнавіча Роўды атрымала адназначную падтрымку  для далейшай працы на пасадзе дэкана.

Калектыў выкладчыкаў і супрацоўнікаў філалагічнага факультэта, а таксама студэнты, магістранты і аспіранты шчыра віншуюць прафесара Івана Сямёнавіча Роўду з абраннем на пасаду дэкана і жадаюць плёну ў далейшай працы і, безумоўна ж, моцнага здароўя!

{gallery}2014-02-25{/gallery}

 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.