Сэрвісы

Праграма правядзення Міжнароднага дня роднай мовы і Тыдня беларускай мовы

Дзень 1. 21.02.2014 (пятніца, 1245 – 1415)

 

Міжнародны дзень роднай мовы

 

Адкрыццё Тыдня беларускай мовы з удзелам рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, акадэміка С.У. Абламейкі.

Да ўдзелу запрошаны старшыня Міжнароднага камітэта славістаў, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.А. Лукашанец, паэт, драматург, публіцыст, перакладчык А.І. Вярцінскі, ансамбль акардэаністаў СШ № 73 г. Мінска.

Прапануецца літаратурна-музычная кампазіцыя“І наша мова – з-пад крыла душы…”,у якой адлюстраваны гістарычныя і лёсавызначальныя этапы развіцця беларускай мовы, роля беларускіх пісьменнікаў і навукоўцаў у яе станаўленні. Будуць прачытаны вершы вядомых беларускіх пісьменнікаў, уласныя вершы студэнтаў, прысвечаныя роднай мове, праінсцэніраваны ўрыўкі з твораў мастацкай літаратуры, выкананы песні на вершы вядомых беларускіх паэтаў.

У мерапрыемстве ўдзельнічаюць студэнты філалагічнага і іншых факультэтаў.

 

Дзень 2. 24.02.2014 (панядзелак, 1115 – 1235)

У гасцях на філфаку

Відэаканферэнцыя “Мінск – Віцебск”

 

Адбудзецца сустрэча з выкладчыкамі кафедры беларускага мовазнаўства факультэта беларускай філалогіі і культуры Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, а таксама з выкладчыкамі філалагічнага факультэта БДУ і супрацоўнікамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Падчас відэаканферэнцыі мяркуеца прэзентацыя найноўшых мовазнаўчых і лексікаграфічных выданняў і дыялог паміж выкладчыкамі і студэнтамі БДУ, ВДУ і НАН Беларусі.

 

Дзень 3. 25.02.2014 (аўторак, 1245 – 1415)

Філалогія і Я

Інтэлектуальна-пазнавальная гульняз удзелам студэнтаў 1 курсаў спецыяльнасцей “Беларуская філалогія” і “Славянская філалогія”. Іх чакаюць рэкламны, вітальны, паэтычны, граматычны, крэатыўны, песенны і іншыя конкурсы.

 

Дзень 4. 26.02.2014 (серада, 1245 – 1415)

Дзень беларускай філалогіі

Мова і духоўная культура народа: этналінгвістычны эцюд

 

Адбудзецца сустрэча з вядомымі навукоўцамі ў новай галіне беларускай філалогіі – этналінгвістыкі.

Да ўдзелу запрошаны:

М.П. Антропаў– кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык аддзела славістыкі і тэорыі мовы ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”.

А.М. Боганева– навуковы супрацоўнік сектара этналінгвістыкі і фальклору ДНУ “Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”.

Т.В. Валодзіна– доктар філалагічных навук, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў ДНУ “Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”.

А.Л. Садоўская– кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры сучасна беларускай мовы БДУ.

 

Дзень 5. 27.02.2014 (чацвер, 1245– 1415)

Дзень беларускага перакладу

Пераклады з польскай мовы

ў прасторы беларускай нацыянальнай культуры

 

Да ўдзелу запрошана І.Э. Багдановіч, літаратуразнаўца, паэтэса, перакладчык, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.