Сэрвісы

Вынікі Рэспубліканскага конкурсу творчых работ школьнікаў “Людзі і словы”

Паважаныя ўдзельнікі конкурсу!

Журы ў складзе членаў Савета маладых вучоных філалагічнага факультэта БДУ падвяло вынікі Рэспубліканскага конкурсу творчых работ вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь “Людзі і словы”.

Была здзейснена вельмі вялікая і складаная праца.На конкурс прыйшло прыкладна 600 работ – якасных, цікавых, сапраўды творчых. Пасля месяца праверкі і абмеркавання работ было прынята агульнае рашэнне. Калі ласка, глядзіце вынікі.

Урачыстае падвядзенне вынікаў конкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў – вучняў і іх настаўнікаў – адбудзецца 1 сакавіка 2014 г. на філалагічным факультэце БДУ (Мінск, вул. Карла Маркса-31, актавая зала). Пачатак мерапрыемства – 12.00.

Увага: просім пераможцаў і прызёраў  пацвердзіць свой удзел у цырымоніі падвядзення вынікаў (па тэл. +375296842501; +375445161146 альбо па e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.).

На жаль, у любым конкурсе ўсе ўдзельнікі не могуць стаць пераможцамі. Шчыра дзякуем усім аўтарам, усім настаўнікам – усім тым, хто неабыякавы да развіцця творчай думкі, роднай мовы і ўсёй нашай культуры!

Аргамітэт конкурсу

Image

Рэсурсы

Image
Image