Сэрвісы

II Мінскі фестываль моў

Па добрай традыцыі ў апошнюю нядзелю сакавіка на філалагічным факультэце БДУ адбываецца, відаць, самая значная лінгвістычная падзея ў жыцці горада – Мінскі фестываль моў. Чарговы Фестываль адбыўся 30 сакавіка і стаў другім для Мінска. Ён сабраў больш за 500 удзельнікаў – ад школьнікаў і студэнтаў да пенсіянераў, якія актыўна цікавяцца мовамі свету і лінгвістыкай. Фестываль ужо другі год у цесным супрацоўніцтве з дэканатам, са студэнтамі і выкладчыкамі філалагічнага факультэта арганізавалі і правялі выпускніца філалагічнага факультэта БДУ Ірына Пінхасік і навуковы супрацоўнік Школы актуальных гуманітарных даследаванняў РАНХіГС (Масква) Антон Сомін. Найбольшы ўнёсак у арганізацыю Фестываля-2014 зрабіла студэнтка 5 курса славянскай філалогіі Юлія Галяк.

Па сваёй сутнасці Фестываль моў– гэта вялікі навукова-папулярны лінгвістычны лекторый. Аснова Фестывалю – так званыя «прэзентацыі моў»: міні-лекцыі працягласцю 45 хвілін, якія прысвечаны розным мовам свету– старажытным і сучасным, рэдкім і папулярным. Канешне, за сорак пяць хвілін мову не вывучыш, але ж і не ў гэтым мэта Фестывалю. За час прэзентацыі лектар расказвае слухачам усё самае цікавае пра сваю мову: хто і дзе на ёй гаворыць, як складвалася яе гісторыя, як яна гучыць і як на ёй пішуць, што дзіўнага ёсць у яе граматыцы і лексіцы –  і розныя іншыя захапляльныя падрабязнасці.

У параўнанні з першым Фестывалем, у гэтым годзе праграма стала больш аб’ёмнай: госці Фестывалю маглі выбіраць з 45 самых розных моў свету. Ад суседніх славянскіх моў да экзатычных моў Афрыкі (кпеле і яурэ – наўрад ці многія раней чулі гэтыя назвы), ад англійскай да тыбецкай– вось што чакала ў гэтым годзе наведвальнікаў Фестывалю. Асобным поспехам карысталася прэзентацыя японскай мовы старшага выкладчыка факультэта міжнародных адносінаў БДУ Акіры Фурусавы: яе наведалі амаль 100 асоб. Актыўны ўдзел у Фестывалі прынялі студэнты, аспіранты, выпускнікі і выкладчыкі філалагічнага факультэта: Любоў Падпорынава, выкладчыца кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства, расказвала пра польскую мову, Кацярына Івановіч з кафедры раманскага мовазнаўства – пра італьянскую, студэнтка 5 курса Юлія Галяк – пра сербскую, і гэта яшчэ далёка не ўсе. Поўны спіс моў, пра якія расказвалі на Фестывалі, з указаннем прэзентатараў, даступны на афіцыйным сайце Фестывалю: http://MinskLingFest.by.

Акрамя прэзентацый моў, на Фестывалі было і 7 лінгвістычных лекцый: напрыклад, Марыя Канашэнказ Інстытута мовазнаўства (Масква) здзівіла слухачоў, распавёўшы аб тым, што звыклыя для насмовы Еўропы на фоне моў свету адрозніваюцца мноствам дзіўных рэчаў, а Аляксей Яскевіч з Інстытута журналістыкі БДУ расказаў аб прымяненні камп’ютарных тэхналогій у лінгвістыцы.

Асаблівую цікавасць выклікалі лекцыі і прэзентацыі, прысвечаныя беларускай мове. Дацэнт кафедры гісторыі беларускай мовы філфака Сяргей Запрудскі расказаў пра сумна вядомую рэформу беларускай мовы 1933 года, а аспірант Уладзімір Лянкевіч заняўся развінчваннем распаўсюджаных міфаў аб беларускай мове.

Завяршыўся Фестываль лінгвістычнай віктарынай, удзельнікі якой адказвалі на няпростыя пытанні аб мовах свету і ўгадвалі мовы па песнях.

Наступны Фестиваль па традыцыі пройдзе ў апошнюю нядзелю сакавіка 2015 года.

Ну а лепш за ўсё аб сёлетнім Фестывалі могуць сказаць яго госці – прывядзём асобныя каментарыі:

•       Замечательнейшее мероприятие, очень много полезного, интересного узнал. Спасибо вам за то, что вы занимаетесь, организовываете все это, вы – замечательные.

•       В прошлом году не попала по уважительным причинам на фестиваль, а в этом вырвалась на две лекции :) и я под такииииииииим впечатлением!!! :) Ораторы действительно фанаты своего дела, и я смело могу сказать – на лекциях получаешь огромнейший заряд / нет, не позитива – МОТИВАЦИИ :) хочется изучать, учить, применять знания на практике! :) ОГРОМНЕЙШЕЕ СПАСИБО ЗА ОРГАНИЗАЦИЮ, НОВЫЕ ЗНАНИЯ, НОВЫЕ ИНТЕРЕСЫ И ЗАРЯД МОТИВАЦИИ!!! :)

•       Море положительных эмоций, улыбок и замечательное настроение! Спасибо огромное всем организаторам!

•       ІІ Мінскі фестываль моў быў падзеяй доўгачаканай. Тыдзень выбіраеш мовы, на якія хочацца схадзіць, за дзень да мерапрыемства глядзіш расклад па секцыях і вызначаеш, што з запланаванага атрымаецца наведаць, а ў дзень Х ідзеш туды, куды і не планаваў схадзіць.

{gallery}2014-04-01{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.