Сэрвісы

Адкрыццё выставы “Духоўная кніга”

Напярэдадні Вялікадня ў кабінеце-музеі беларускай культуры філалагічнага факультэта БДУ адбылося адкрыццё выставы “Духоўная кніга”. На выставе была прадстаўлена праваслаўная і каталіцкая літаратура на рускай і беларускай мовах, у тым ліку выданні Бібліі розных часоў – ад Бібліі Ф. Скарыны да выданняў XXI ст.

На адкрыцці выступілі: аўтар ідэі і арганізатар выставы д.ф.н., прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры І.В. Казакова; член Беларускай біблейскай камісіі, д.ф.н., прафесар, загадчык кафедры славянскіх літаратур І.А. Чарота; намеснікі дэкана, к.ф.н., дацэнты П.І. Навойчык і М.М. Хмяльніцкі; д.ф.н., дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры Ж.В. Некрашэвіч-Кароткая; к.ф.н., дацэнты У.А. Навумовіч і А.Л. Верабей.

Адкрыццё мерапрыемства праходзіла з удзелам студэнтаў І курса спецыяльнасцей “Беларуская філалогія” і “Руская філалогія”. Маладым філолагам выступоўцы пажадалі плёну ў іх будучай прафесіі, а таксама ніколі не збочваць з духоўнага шляху, заўсёды мець Бога ў сваім сэрцы.

{gallery}2014-04-22{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image