15 мая ў 17.30 у актавай зале філалагічнага факультэта адбыўся традыцыйны "Славянскі вечар", які кожныя два гады арганізуе кафедра тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства.
У гэтым годзе ён прайшоў пад назвай «Вялікі Славянскі Х'акей». Свае нумары прадставілі студэнты балгарскай, рускай, беларускай, польскай філалогіі. Бурнымі апладысментамі суправаджаліся нумары Самахвала С., Мельнікавай М. Вечар завяршыла выступленне супрацоўнікаў кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства з песняй «Каманда маладосці нашай». Студэнты і выкладчыкі выказалі надзею на тое, што такія вечары будуць праводзіцца і далей.
{gallery}2014-05-20{/gallery}


BY 
