Сэрвісы

ВІНШУЕМ З ПЕРАМОГАЙ!!!

Студэнты і выкладчыкі філалагічнага факультэта віншуюць студэнтку 1 курса спецыяльнасці рамана-германская (нямецкая) філалогія Калядзіч Марыю з перамогай (3 месца) на чэмпіянаце Беларусі па шахматах сярод юніёрак да 20 гадоў!

Марыя – выхаванка кобрынскай шахматнай школы, яна з’яўляецца членам нацыянальнай зборнай Беларусі па шахматах і ўжо не першы год прадстаўляе Беларусь на разнастайных міжнародных спаборніцтвах. Улетку мінулага года Марыя стала студэнткай філалагічнага факультэта БДУ і паспяхова спалучае барацьбу за спартыўныя дасягненні з авалоданнем новых вышынь у вучобе, са спасціжэннем таямніц моў і літаратур народаў свету!

Новых дасягненняў табе, Марыя! Мы ганарымся табой!

Image

Рэсурсы

Image
Image