Сэрвісы

6 нумар "Маладосці"

Калі вы цікавіцеся гісторыяй, перыядычна пераглядаеце “Тытанік”, марыце наведаць Іспанію, то абавязкова зазірніце ў шостую “Маладосць”: там вы абавязкова знойдзеце для сябе нешта выключнае. Аповесць “Гігантык” – славуты “Тытанік” у фантастычнай касмічнай версіі. Фенаменальная маладая паэтка Ангела Эспіноза – іспанка, што піша па-беларуску, з вершамі, напісанымі спецыяльна для “Маладосці”. Рубрыка “ГістфакТ”, прадстаўленая мемуарамі ўдзельніка таварыства філаматаў і філарэтаў Эдварда Тамаша Масальскага. І гэта далёка не ўсё… Вершы, апавяданні, літаратуразнаўчыя артыкулы, інтэрв’ю з цікавымі людзьмі (у шостым нумары сярод іх сапраўдны скаўт!) Чытайце “Маладосць” і атрымлівайце асалоду ад лета!

Увага! Важная навіна для дзяцей, падлеткаў і ўсіх неабыякавых да беларускай літаратуры! Легендарны часопіс “Бярозка” зноў спрабуе пусціцца ў самастойнае плаванне! Як вядома, у 2012 годзе найстарэйшы беларускамоўны часопіс для дзяцей страціў уласную вокладку і перайшоў пад папяровае “крыло” “Маладосці”. А ў жніўні выходзіць пілотны нумар адноўленай, памаладзелай, асучасненай і зноў самастойнай “Бярозкі”. Пілотныя нумары, на жаль, да звычайных чытачоў, як правіла, не трапляюць. Там, каб з новай “Бярозкай” маглі пазнаёміцца ўсе, яна выйдзе разам з восьмым, жнівеньскім нумарам “Маладосці”. Новыя аўтары, новыя рубрыкі, новыя тэмы – новая “Бярозка”, каляровая і нясумная, вельмі стараецца адпавядаць чытацкаму густу сучасных беларускіх школьнікаў, размаўляць з імі іхняй мовай. Але не згубіла “Бярозка” і сваіх традыцыйных вартасцей, напрацаваных за амаль стогадовае існаванне: па-ранейшаму яна выхоўвае ў маленькіх чытачоў эстэтычнае пачуццё, вучыць пісаць і чытаць мастацкія творы, думаць і выказваць сваю думку.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.