
Калі Вы з’яўляецеся носьбітам рускай мовы, то можаце і ў Рэспубліцы Беларусь, і за мяжой працаваць выкладчыкам рускай мовы для замежнікаў (у тым ліку і навучаць дзяцей-білінгваў).
Руская мова як замежная – актуальны і перспектыўны напрамак прафесійнай дзейнасці.
Каму патрэбна спецыяльнасць «Руская мова як замежная»?
- тым, хто жадае выкладаць рускую мову замежнікам, якія працуюць у Беларусі;
- тым, хто жадае пачаць даваць урокі рускай мовы для замежнікаў па Скайпе;
- усім, каму патрэбна праца за мяжой, і хто задумваецца, кім працаваць за мяжой;
- тым, хто жадае навучыць сваіх мужа ці жонку – замежнікаў і дзяцей гаварыць па-руску, а таксама выкладаць для замежнікаў рускую мову;
- тым, хто жадае зразумець, што ўяўляе сабой вывучэнне рускай мовы замежнікамі;
- імігрантам, для якіх выкладанне рускай мовы замежнікам за мяжой можа стаць дадатковай або асноўнай крыніцай даходаў;
- і кожнаму, хто ў Беларусі ці за мяжой хоча прафесійна рэалізавацца ў галіне выкладання рускай мовы як замежнай.
Для гэтага неабходна спецыяльная падрыхтоўка.
Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Інстытута журналістыкі БДУ запрашае на навучанне па спецыяльнасці «Руская мова як замежная». Працягласць навучання – 18 месяцаў (4 экзаменацыйныя сесіі + стажыроўка).
Чаму падрыхтоўку па навучанні рускай мове як замежнай трэба праходзіць у нас?
- Наш курс практыка-арыентаваны і накіраваны на тое, каб носьбіт рускай мовы ўсвядоміў яго структуру, зразумеў прынцыпы выкладання рускай мовы як замежнай і змог самастойна арыентавацца ў працэсе навучання замежных грамадзян.
- Нашы выкладчыкі – высокакваліфікаваныя практыкі з шматгадовым вопытам работы з замежнымі студэнтамі як у нашай краіне, так і за мяжой.
- Вы атрымаеце дыплом Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з прысваеннем кваліфікацыі «Выкладчык рускай мовы як замежнай» усяго за 18 месяцаў (4 экзаменацыйныя сесіі + стажыроўка).
- Мы гарантуем, што, калі Вы пройдзеце наш курс «Руская мова як замежная», Вы зможаце навучыць замежнікаў гаварыць па-руску.
Дакументы прымаюцца да 14 лістапада па адрасе: г. Мінск, вул. Кальварыйская, 9, к. 503, тэл.: 259-70-72, 259-70-16. Навучанне ажыццяўляецца па завочнай форме і на платнай аснове. Залічэнне па выніках гутаркі. Пачатак заняткаў – 21 лістапада 2016 года.


BY

