Сэрвісы

Навучанне па спецыяльнасці «Руская мова як замежная»

Навучанне па спецыяльнасці «Руская мова як замежная»

Калі Вы з’яўляецеся носьбітам рускай мовы, то можаце і ў Рэспубліцы Беларусь, і за мяжой працаваць выкладчыкам рускай мовы для замежнікаў (у тым ліку і навучаць дзяцей-білінгваў).

Руская мова як замежная – актуальны і перспектыўны напрамак прафесійнай дзейнасці.

Каму патрэбна спецыяльнасць «Руская мова як замежная»?

  • тым, хто жадае выкладаць рускую мову замежнікам, якія працуюць у Беларусі;
  • тым, хто жадае пачаць даваць урокі рускай мовы для замежнікаў па Скайпе;
  • усім, каму патрэбна праца за мяжой, і хто задумваецца, кім працаваць за мяжой;
  • тым, хто жадае навучыць сваіх мужа ці жонку – замежнікаў і дзяцей гаварыць па-руску, а таксама выкладаць для замежнікаў рускую мову;
  • тым, хто жадае зразумець, што ўяўляе сабой вывучэнне рускай мовы замежнікамі;
  • імігрантам, для якіх выкладанне рускай мовы замежнікам за мяжой можа стаць дадатковай або асноўнай крыніцай даходаў;
  • і кожнаму, хто ў Беларусі ці за мяжой хоча прафесійна рэалізавацца ў галіне выкладання рускай мовы як замежнай.

Для гэтага неабходна спецыяльная падрыхтоўка.

Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Інстытута журналістыкі БДУ запрашае на навучанне па спецыяльнасці «Руская мова як замежная». Працягласць навучання – 18 месяцаў (4 экзаменацыйныя сесіі + стажыроўка).

Чаму падрыхтоўку па навучанні рускай мове як замежнай трэба праходзіць у нас?

  • Наш курс практыка-арыентаваны і накіраваны на тое, каб носьбіт рускай мовы ўсвядоміў яго структуру, зразумеў прынцыпы выкладання рускай мовы як замежнай і змог самастойна арыентавацца ў працэсе навучання замежных грамадзян.
  • Нашы выкладчыкі – высокакваліфікаваныя практыкі з шматгадовым вопытам работы з замежнымі студэнтамі як у нашай краіне, так і за мяжой.
  • Вы атрымаеце дыплом Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з прысваеннем кваліфікацыі «Выкладчык рускай мовы як замежнай» усяго за 18 месяцаў (4 экзаменацыйныя сесіі + стажыроўка).
  • Мы гарантуем, што, калі Вы пройдзеце наш курс «Руская мова як замежная», Вы зможаце навучыць замежнікаў гаварыць па-руску.

Дакументы прымаюцца да 14 лістапада па адрасе: г. Мінск, вул. Кальварыйская, 9, к. 503, тэл.: 259-70-72, 259-70-16. Навучанне ажыццяўляецца па завочнай форме і на платнай аснове. Залічэнне па выніках гутаркі. Пачатак заняткаў – 21 лістапада 2016 года.

 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.