Сэрвісы

Завочныя курсы па падрыхтоўцы да ЦТ

Паважаны абітурыент!

На філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адкрыліся завочныя курсы па падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання па мовах (беларускай, рускай, англійскай, нямецкай, французскай) і да ўступных экзаменаў у навучальныя ўстановы па беларускай і рускай літаратурах. Вучэбныя матэрыялы распрацаваны прафесарамі і дацэнтамі нашага факультэта ў адпаведнасці з праграмай уступных выпрабаванняў па пэўным вучэбным прадмеце.

Навучанне ажыццяўляецца праз інтэрнэт на базе ўніверсітэцкай адукацыйнай сістэмы e-University (euniversity.bsu.by). Вучэбны курс складаецца з 32 тэм, працягласць навучання – 7 месяцаў (05.10.2015-15.05.2016). Заданні па курсе Вы будзеце атрымоўваць раз на тыдзень.  Задаць пытанні, якія ўзніклі пад час выканання работы, можна на форуме сваёй групы або непасрэдна куратару Вашай групы. Нашы спецыялісты адкажуць Вам у 3‑дзённы тэрмін. Мы ўпэўнены, што атрыманыя веды будуць для Вас карыснымі і дапамогуць здзейсніць Вашу мару: паступіць у тую вышэйшую навучальную ўстанову, якую Вы выбралі.

Кошт навучання па кожным прадмеце –740 000 беларускіх рублёў. Аплаціць навучанне можа ў любым аддзяленні Белінвестбанка або праз сістэму АРІП (касы, банкаматы, інфа-кіёскі, інтэрнэт-банкінг, WebMoneyEasyPayiPay).

Умовы прыёму слухачоў:

1) скласці заяву аб прыёме слухача на курсы (форма заявы).  Калі Вы не дасягнулі ўзросту 18 гадоў, заява складаецца адным з бацькоў;

2) адправіць запоўненую форму заявы або на электронную пошту Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript., або па факсе 8-017-2223421, або на адрас: 220030, г. Мінск, вул. К. Маркса, 31, філалагічны факультэт;

3) на Вашу электронную пошту будзе даслана дамова, па якой Вы зможаце аплаціць выбраны курс. Падпісаны Вамі арыгінал дамовы неабходна даслаць на адрас: 220030, г. Мінск, вул. К. Марк­са, 31, філалагічны факультэт;

4) Вам неабходна мець магчымасць выхаду ў інтэрнэт адзін раз на тыдзень, выкарыстоўваючы толькі Internet Explorer.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па працоўных днях з 10 да 17 па тэлефоне 8-017-2202624 (Ганна Казіміраўна), а таксама па электроннай пошце Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript..

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.