Сэрвісы

Міжнародная канферэнцыя “Моўны кантакт” (ІХ Супруноўскія чытанні)

На філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 17-18 верасня адбылася Міжнародная канферэнцыя “Моўны кантакт” (ІХ Супруноўскія чытанні). Арганізатарам канферэнцыі з’яўляецца кафедра тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства, заснавальнікам і кіраўніком якой з 1966 па 1999 г. быў прафесар А.Я.Супрун.

Для ўдзелу ў працы канферэнцыі былі запрошаныя вядучыя спецыялісты ў заяўленай вобласці ведаў з Расіі, Украіны, Аўстрыі, Бельгіі, Германіі, Італіі, Польшчы, Чэхіі, а таксама прадстаўнікі беларускай навукі.

Канферэнцыя праводзілася пры культурнай і фінансавай падтрымцы Пасольства Чэшскай Рэспублікі і Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь. У якасці ганаровых гасцей на адкрыцці ІХ Супруноўскіх чытанняў прысутнічалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь сп. Лешак Шарэпка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь сп. Мілан Экерт, Саветнік па пытаннях культуры і навукі Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь спн. Э. Шчапаньска-Дамброўска. З вітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся прарэктар БДУ Данільчанка А.В. і дэкан філалагічнага факультэта прафесар Роўда І.С.

{gallery}2014-09-23{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image