Сэрвісы

Студэнцкі злёт «Мінскае мора-2014»

У апошнія цёплыя дзянькі верасня першакурснікі філалагічнага факультэта адзначылі адразу два юбілеі. 20 верасня прайшоў штогадовы, ужо пяты, студэнцкі злёт «Мінскае мора-2014», які быў прысвечаны 75-годдзю філфака.

Свята на свежым паветры сабрала не толькі першакурснікаў, але і выпускнікоў, старшакурснікаў, выкладчакаў і адміністрацыю факультэта. Прысутнічалі таксама госці з іншых факультэтаў і ВНУ.

Дзесяць вясёлых каманд змагаліся за перамогу ў галоўных спаборніцтвах мерапрыемства: візітоўкі і спартыўнае арыентаванне. Але, нягледзячы на жаданне кожнага прывесці менавіта сваю каманду да перамогі, атмасфера на Мінскім моры панавала сяброўская і цёплая, бо ўсе прыехалі туды, каб павіншаваць родны факультэт з Днём народзінаў. З імправізаванай сцэны прагучала шмат песень і вершаў, прысвечаных філфаку, а на адным з пікетаў спорт-сцяжынкі каманды выразалі і малявалі віншавальныя паштоўкі.

Перамогу атрымала каманда «100% поспеху» на чале з куратарам Насцяй Елісеевай. Другое месца з неверагодна маленькім адрывам ад першага заняла каманда «Важняк» (куратар Насця Ажар). А трэцяе месца падзялілідзве каманды: «Людзі Q» (Аксана Белановіч і Маша Галічэнка) і «Пякельныя крэветкі Конева» (Ілля Конеў).

Арганізатары мерапрыемства дзякуюць ўсім удзельнікам і гасцям Мінскага мора, але просяць не расслабляцца! Наперадзе яшчэ шмат чаго цікавага!

{gallery}2014-09-23_1{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image