25 верасня 2014 г. для студэнтаў першага курса “Славянскай філалогіі” адбылася традыцыйная лекцыя каля помніка Адаму Міцкевічу ў Мінску, прысвечаная жыццю і творчасці славутага пісьменніка.
Дацэнт, к.ф.н. Хмяльніцкі М.М. расказаў пра сувязі паэта з Беларуссю, беларускія вобразы і матывы ў яго творах, значэнне і ролю Адама Міцкевіча ў гісторыі польскай і беларускай літаратур. Па заканчэнні лекцыі студэнты прачыталі вершы слыннага земляка.
{gallery}2014-09-26{/gallery}


BY 
