Сэрвісы

VI Навуковыя чытанні, прысвечаныя памяці А. А. Лойкі і Г. В. Кісялёва.

16 верасня 2014 года на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта былі праведзены VI Навуковыя чытанні, прысвечаныя памяці члена-карэспандэнта НАН Беларусі, прафесара, вядомага паэта і перакладчыка А. А. Лойкі і доктара філалагічных навук, гісторыка літаратуры Г. В. Кісялёва. 

Ва ўступным слове загадчык кафедры гісторыі беларускай літаратуры дацэнт Т. П. Казакова грунтоўна распавяла пра навуковыя і творчыя дасягненні вучоных. З цікавымі дакладамі выступілі студэнты і магістранты філалагічнага факультэта: “Танальнасць твораў беларускага фальклору ў ацэнках Уладзіслава Сыракомлі” (студэнтка 4 курса Духоўнікава Анастасія Сяргееўна), “Барочная паэтыка ў казанні Яна Аланда на ўгодкі смерці Мікалая Крыштафа Радзівіла” (студэнтка 4 курса Качалка Вольга Чаславаўна), “Жыціе Еўфрасінні Полацкай: паэтыка і мастацкія прынцыпы арганізацыі тэксту (студэнт 2 курса Нехвядовіч Ягор Леанідавіч), “Вобраз Еўфрасінні Полацкай у беларускай літаратуры” (студэнтка 2 курса Бабровіч Вікторыя Дзмітрыеўна), “Паэтыка малітваў Кірыла Тураўскага” (студэнтка 2 курса Сідарэнка Валерыя Уладзіміраўна), “Таямніцы жыцця і творчай дзейнасці Ф. Скарыны” (студэнтка 2 курса Пялевіч Кацярына Віктараўна), “Сімвалічнае значэнне каляронімаў у паэме Яна Радвана “Радзівіліяда” (студэнтка 2 курса Ліпніцкая Марыя Дзмітрыеўна), “Народны абрад і гістарычныя рэаліі ў паэме «Дзяды» А. Міцкевіча” (магістрантка Варабей Марына Пятроўна), “Дыдактычная паэзія Сімяона Полацкага” (студэнт 5 курса Шаўцоў Сяргей Аляксандравіч).

Навуковыя чытанні выявілі шчырую зацікаўленасць і жаданне студэнтаў далей займацца навуковай працай на ніве гісторыі беларускай літаратуры. 

{gallery}2014-10-01{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.