Сэрвісы

Рэспубліканскі конкурс мастацкага чытання сярод студэнтаў

Кафедра кітайскай філалогіі філалагічнага факультэта БДУ пры падтрымцы Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь запрашае Вас прыняць удзел у рэспубліканскім конкурсе мастацкага чытання сярод студэнтаў, прысвечаным 75-годдзю з Дня заснавання філалагічнага факультэта.

Мова выступлення – кітайская.

Рэгламент – ад 2 (двух) да 5 (пяці) хвілін.

Мерапрыемства адбудзецца 25 лістапада 2014 года на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 16.00 (актавая зала, першы паверх).

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 15 лістапада 2014 года накіраваць у аргкамітэт заяўку на адрас: 220030, г.Мінск, вул. Карла Маркса, 31, п.28 (факс. (017) 222-34-21) ціна электронную скрынку: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.; Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.. Таксама арганізатары просяць удзельнікаў даслаць да 20 лістапада аўдыё ці відэаматэрыялы, неабходныя для выступлення.

Выдаткі на падрыхтоўку да конкурса, праезд, пражыванне – за кошт удзельнікаў.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: 327-63-78.

 

Чакаем Вас на конкурсе!

 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.