21 кастрычніка 2022 года на філалагічным факультэце адбыўся кватэрнік у стылі Дысней ад БРСМ філалагічнага факультэта.
Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі дэкан факультэта Сяргей Важнік і намеснік дэкана Вольга Крычко.
Удзельнікі падрыхтавалі творчыя нумары, зрабілі памятныя фотаздымкі ў стылізаванай аўдыторыі і атрымалі асалоду ад пачастункаў, актыўна прымалі ўдзел у конкурсах. Узнагароду за лепшы касцюм атрымала Анастасія Ганжур у вобразе Анастасіі з аднайменнага мультфільма.
Крэатыўныя дыпломы на памяць атрымаў камітэт БРСМ філалагічнага факультэта БДУ.




BY

