Сэрвісы

V Педагагічныя гульні

V Педагагічныя гульні

З 25 па 27 лістапада 2022 года ў г. Ліпецк, Расійская федэрацыя, прайшоў конкурс педагагічнага майстэрства сярод студэнтаў.  12 каманд, у ліку якіх была і зборная каманда БДУ і ПДУ імя Ефрасінні Полацкай, змагаліся за званне лепшай у педагагічнай справе.

 Філалагічны факультэт на гульнях прадставілі студэнты другога курса Арцём Сакалоў і Глеб Бекіш.

 Каманда справілася з усімі выпрабаваннямі, у выніку заваяваўшы па медалі ў кожным профільным конкурсе: 1 месца ў педагагічнай эстафеце «От парт, внимание, марш»;  2 месца ў конкурсе імправізацыі «Кркативные бои»;  3 месца ў конкурсе на распрацоўку развіваючай гульні са школьнікамі «Игродром Сталя Шмакова».

Па выніках усіх выпрабаванняў нашы студэнты атрымалі кубак Прызнання!  І разам з гэтым каласальны вопыт і вялізную колькасць станоўчых эмоцый!

011220221 thumbnail

IMG 20221126 234309 836

Image

Рэсурсы

Image
Image