Сэрвісы

Разважанні пра будучыню: аб сустрэчы студэнтаў-філолагаў са святаром

Разважанні пра будучыню: аб сустрэчы студэнтаў-філолагаў са святаром

7 снежня студэнты-фiлолагi 2 i 3 курсаў прынялі ўдзел у круглым стале "Выбар шляху. Разважанні пра будучыню", якi арганізавала кафедра рускай літаратуры. Запрошаны госць іерэй Антоній Казлоў, клірык храма св. роўнаап. Марыі Магдаліны г. Мінска, расказаў студэнтам пра ўласны шлях – пра вопыт працы ў школе, дзе ён 15 гадоў выкладаў англійскую мову, пра прыход да веры, пра служэнне людзям.

"Спачатку трэба знайсці сябе, зразумець, чаго ты жадаеш, прыслухацца да сябе, і толькі тады Вы зможаце пачуць сваіх вучняў, прыняць іх радасці і гароты, навучыць іх вучыцца", – адзначыў святар. У выніку абмеркавання ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што настаўніцтва, як лекаванне, ваенная дзейнасць і святарства – гэта не праца, а служэнне на карысць людзям.

"Выбар прафесіі, як і спадарожніка жыцця, павінен пачынацца з павагі да сябе, з любові да сябе ў правільным сэнсе гэтага слова", – падкрэсліў айцец Антоній. Сустрэча прайшла ў добразычлівай цёплай абстаноўцы. Акрамя прыемных уражанняў ад размовы, у яе ўдзельнікаў з'явіліся новыя падставы для разважанняў пра будучыню i падстава для ўсвядомленага выбару свайго шляху.

Image

Рэсурсы

Image
Image