Прэс-служба – гэта «вочы і вушы» філалагічнага факультэта, людзі, якія ведаюць «усё пра ўсіх», студэнты, якія дапамагаюць даведацца пра самыя свежыя і актуальныя навіны.
Мэта Прэс-службы – інфармаванне пра дзейнасць філалагічнага факультэта БДУ, акцыі і мерапрыемствы, якія праводзяцца на філфаку,а таксама найбольш значныя падзеі (праз афіцыйны сайт філалагічнага факультэта, афіцыйную групу ў ў сацыяльных сетках, аб’явы на стэндах факультэта).

Чым мы займаемся?
- Рыхтуем інфармацыйныя матэрыялы пра будучыя і мінулыя мерапрыемствы для афіцыйнага сайта Філалагічнага факультэта БДУ;
- займаемся распаўсюджваннем інфармацыі праз афицыйную групу ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» «Инстаграм», «Телеграм»;
- ствараем фотасправаздачы пра мерапрыемствы;
- выдаем студэнцкую газету «Слова», дадатак да газеты «Флексия»;
- займаемся афармленнем, напаўненнем і абнаўленнем інфармацыйных стэндаў на факультэце;
- актыўна развіваем TikTok кірунак.
Прэс-служба дае магчымасць развіць творчыя здольнасці, удасканаліць навыкі літаратурна-рэдакцыйнай дзейнасці, а таксама выпрацаваць такую важную якасць асобы, як камунікабельнасць.
Нашы мерапрыемствы:
Квэст для першакурснікаў «Smart-Phil F».
Лінгвістычная гульня «Язык. Словесность. Культура».
Літаратурная гасцёўня «Вялікія словы на родной мове”.
Старшыня
Гурыновіч Юлія, магістрант спецыяльнасці "Мовазнаўства",

Кіраўнік TikTok кірунку
Чапялевіч Дар'я Уладзіміраўна, студэнтка спецыяльнасці «Руская філалогія»
Спасылкі:
https://instagram.com/filfak_bsu?igshid=YmMyMTA2M2Y= https://vm.tiktok.com/ZMNcr2REy/


BY

