Сэрвісы

Лінгвістычны конкурс "Гульня слоў"

«Гульня слоў» – гэта лінгвістычны конкурс для старшакласнікаў. 

Мы праводзім «Гульню слоў» не толькі для тых, хто пастаянна ўдзельнічае ў алімпіядах або мае «дзясятку» за чвэрць па мовах, – мы запрашаем да ўдзелу ўсіх, хто шчыра цікавіцца лінгвістыкай і проста любіць галаваломкі. Нам, прафесійным філолагам, надзвычай важна паказаць, якой глыбокай, рознабаковай, займальнай, незвычайнай і актуальнай з’яўляецца навука пра мову.

Конкурсная работа змяшчае заданні-задачы па рускай і беларускай мовах. Гэтыя заданні складзены так, каб кожны ўдзельнік, праявіўшы назіральнасць і кемлівасць, змог годна паказаць сябе.

Традыцыйна пераможцамі «Гульні слоў» становяцца дзевяць удзельнікаў – па тры дзевяці-, дзесяці- і адзінаццацікласнікі. Іх мы запрашаем на чай да дэкана і ўручаем падарункі. Іншыя рабяты, хто паспяхова справіцца з работай, атрымаюць па пошце пісьмовую падзяку дэкана філалагічнага факультэта С.А. Важніка.

Заданні з адказамі_2019

Заданні з адказамі_2018

Заданні з адказамі_2017

Заданні з адказамі_2016

Заданні з адказамі_2014

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.