Сэрвісы

КРУГЛЫ СТОЛ ПА ВЫНІКАХ ПЕДАГАГІЧНАЙ ПРАКТЫКІ СТУДЭНТАЎ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЕЙ «РУСКАЯ ФІЛАЛОГІЯ», «СЛАВЯНСКАЯ ФІЛАЛОГІЯ»

КРУГЛЫ СТОЛ ПА ВЫНІКАХ ПЕДАГАГІЧНАЙ ПРАКТЫКІ  СТУДЭНТАЎ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЕЙ «РУСКАЯ ФІЛАЛОГІЯ», «СЛАВЯНСКАЯ ФІЛАЛОГІЯ»

5 красавіка 2024 года адбыўся традыцыйны круглы стол «Роля педагагічнай практыкі ў прафесійнай падрыхтоўцы студэнтаў-філолагаў», у рабоце якога прынялі ўдзел студэнты 4-га курса спецыяльнасцей «Руская філалогія (па напрамках)», «Славянская філалогія». Арганізатарам выступіла дацэнт кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры І. Э. Саўко.

Удзельнікі круглага стала абмяняліся вопытам, набытым на вытворчай практыцы, падзяліліся ўражаннямі ад работы ў якасці настаўніка ці выкладчыка, з зацікаўленасцю абмеркавалі пытанні, якія ўзніклі падчас выступленняў.

Марыя Пратасава і Ілона Сагірава далі рэкамендацыі маладым педагогам, як пазнаёміцца з класам, усталяваць дысцыпліну на ўроку, расказалі пра выкарыстанне праектнай і гульнявой тэхналогій пры рабоце з вучнямі сярэдняга школьнага ўзросту. Анастасія Лойка прысвяціла выступленне прымяненню пры навучанні старшакласнікаў віктарын, забаўляльных гульняў, адаптаваных пад педагагічныя, гульняў для прамежкавай праверкі ведаў, уменняў і навыкаў, нестандартных форм урокаў рускай мовы і літаратуры.

Ганна Несцер падзялілася назіраннямі за ўзроставымі асаблівасцямі гімназістаў, сканцэнтраваўшы ўвагу на псіхолага-педагагічным аспекце, зазначыўшы пры гэтым, што вывады могуць быць няпоўнымі, таму што ёй не давялося падчас урокаў вырашаць пытанне дысцыпліны. Аднак Веслаў Сакалоўскі, які праходзіў практыку ў сярэдняй школе, што знаходзіцца не ў цэнтры Мінска, звярнуў на гэтае пытанне асаблівую ўвагу. Ён паведаміў пра цяжкасці, з якімі сутыкнуўся пры рабоце з не вельмі дысцыплінаванымі і далёка не накіраванымі на вучобу падлеткамі і старшакласнікамі, пра шляхі пераадолення гэтых цяжкасцей. Але, па меркаванні Веслава, студэнтаў 4-га курса варта накіроўваць на практыку і ў «звычайныя школы», таму што менавіта там набываецца бясцэнны вопыт, які спатрэбіцца пры далейшай самастойнай працы ў якасці настаўніка. Яго меркаванне падтрымалі ўсе студэнты, якія праходілі педагагічную практыку па месцы работы.

Вікторыя Высоцкая расказала пра тое, з чым у яе былі пэўныя цяжкасці, што стала самым цікавым, што запомнілася больш за ўсё. Вікторыя звярнула ўвагу на такі кампанент педпрактыкі, як узаеманаведванне ўрокаў, падкрэсліўшы, што гэта дапамагло ёй пазбегнуць памылак пры правядзенні аналагічных урокаў, абагаціць свой педагагічны вопыт, дазволіла лепш убачыць і сябе, і аднакурснікаў менавіта ў ролі настаўніка.

Глеб Лявонцьеў падзяліўся вопытам выкладання беларускай мовы і літаратуры навучэнцам гімназіі-каледжа мастацтваў. Ён адзначыў, што быў прыемна ўражаны іх адносінамі да беларускай літаратуры. Напрыклад, пры вывучэнні рамана Івана Мележа «Людзі на балоце» адна вучаніца купіла гэтую кнігу для асабістай бібліятэкі, іншыя гімназісты падыходзілі да Глеба з просьбай параіць, якія яшчэ творы беларускай літаратуры, акрамя праграмных, пажадана прачытаць.

Хань Сяосюй і Ген Цюансі, якія навучаюцца па накірунку «Руская мова як замежная», расказалі пра «спецыфіку выкладання рускай мовы ў туркменскай аўдыторыі кітайскімі студэнтамі», паказалі некаторыя матэрыялы, падрыхтаваныя імі для заняткаў, у тым ліку відэаролікі па тэме «Блюда белорусской, туркменской, китайской кухни». Ген Цюансі адзначыў, што ён сам выступіў у ролі повара ў гэтых сюжэтах.

Аліна Мычко і Анастасія Сізікава закранулі тэму фарміравання ў працэсе педагагічнай практыкі прафесійных кампетэнцый: лінгвістычнай, літаратуразнаўчай, метадычнай, псіхолага-педагагічнай, інфармацыйна-камунікатыўнай і іншых. Вікторыя Усанава расказала пра тое, як за два з паловай месяцы прайшла шлях ад няўпэўненасці ў сваёй прафпрыгоднасці (перад практыкай) да разумення таго, што быць настаўнікам у яе атрымліваецца.

Удзельнікі круглага стала адзначылі, што вытворчая педагагічная практыка з’яўляецца неабходным этапам прафесійнай падрыхтоўкі студэнтаў-філолагаў, садзейнічае фарміраванню іх асобы і дапамагае стаць кваліфікаванымі спецыялістамі ў абранай галіне дзейнасці.

vt101090424v_2.jpg

vt101090424v_3.jpg

vt101090424v_4.jpg

vt101090424v_5.jpg

vt101090424v_6.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.