17.03.2025 у рамках ідэалагічнай і выхаваўчай работы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства Раманаўскас Е. Ў. правяла круглы стол на англійскай мове «Theatre and cinema in modern context» са студэнтамі 2 курса спецыяльнасці «Рамана-германская (англійская) філалогія». Мэта мерапрыемства – паглыбленне ведаў студэнтаў у розных сферах культуры, развіццё іх інтарэсаў у галіне эстэтыкі.
У рамках мерапрыемства студэнты прадставілі групавыя праекты, якія раскрываюць ролю тэатральнага і кінематаграфічнага мастацтва ў сучасным грамадстве. Удзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй аднаго з найстарэйшых тэатраў Англіі – тэатра «Глобус», параўналі тэатр часоў Шэкспіра з сучаснымі тэатрамі, разгледзелі жанравыя асаблівасці тэатра і кіно, а таксама працэс стварэння фільмаў і тэатральных пастановак. У завяршэнне мерапрыемства адбыўся абмен думкамі аб ролі гэтых відаў мастацтва ў жыцці сучасных людзей.





BY

