Сэрвісы

Дзелавая гутарка: мастацтва зносін

Дзелавая гутарка: мастацтва зносін
18.04.2025 у рамках выхаваўчай работы прафесар Ніжнева Н.М. арганізавала дыскусію са студэнтамі 3 курса 9 групы на тэму: «Дзелавая гутарка: мастацтва зносін».
Мэта мерапрыемства: абмеркаваць ключавыя правілы дзелавой гутаркі, асноўныя стратэгіі іх правядзення, што дасць магчымасць паглыбіць веды студэнтаў для эфектыўных дзелавых зносін і сфарміраваць неабходныя навыкі і ўменні.
У працэсе правядзення дыскусіі была скарыстана такая форма інтэрактыўнага навучання, як рашэнні кейс-заданняў. Студэнтам была прапанавана праблема вызначэння эфектыўных спосабаў правядзення дзелавой гутаркі, і навучэнцы ў групах калектыўна павінны былі распрацаваць мадэль яе рашэння. Навучэнцы актыўна ўключаліся ў пошук рашэння, дзяліліся меркаваннямі, вучыліся аргументаваць свой пункт гледжання. У выніку рашэнняў кейс-заданняў студэнты набылі ўменні і навыкі, якія ім могуць спатрэбіцца як у прафесійнай дзейнасці, так і ў грамадскай дзейнасці
 
 2025.04_ННН_3.jpg
 
2025.04_ННН_1.jpg
Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.