Аўрамчык Мікалай Якаўлевіч
Перыяд вучобы: 1945-1949.
Працаваў у рэдакцыях газет “Чырвоная змена”, “Літаратура і мастацтва”, ў часопісе “Полымя”. У 1953-1980 гг. – рэдактар аддзела паэзіі часопіса “Маладосць”. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1947 г. Узнагароджаны ордэнамі “Знак Пашаны”, Айчыннай вайны IIступені, медалямі.
Надрукаваны кнігі паэзіі: “Пярэдні край (1949), “Шляхам дружбы” (1952), “Ключы жураўліныя” (1960), “Сустрэча былых канагонаў” (1963), “Універсітэцкі гарадок” (1967), “Агледзіны” (1969), “Як на далоні” (1970), “Дрэва дружбы” (1973), “Радовішча” (1976), зборнік вершаў для дзяцей “Дружба” (1950). Выйшлі “Выбранае” (1976) і “Выбраныя творы” (1980). За зборнік “Сустрэча былых канагонаў”, прысуджана Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы (1964).