Барадулін Рыгор Іванавіч
Перыяд вучобы: 1954-1959.
Народны паэт Беларусі. Узнагароджаны ордэнамі Дружбы народаў, Знак Пашаны, латвійскім ордэнам Трох Зорак (1995), медалём Ф. Скарыны. Ганаровы доктар БДУ і ганаровы грамадзянін Ушацкага раёна. Апошні беларус, якому надалі званне Народнага паэта (1992). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1976) і Дзяржаўнай прэміі імя Я. Купалы(1976) за зборнік вершаў «Рум» і пераклады Гарсіі Лоркі. У 2006 кандыдатура Барадуліна была сярод намінантаў на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры за зборнік вершаў «Ксты». У складзе дзяржаўнай дэлегацыі БССР прымаў удзел у працы 39-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1984). Барадулін дзейны член СБП, адзін са стваральнікаў і актыўных удзельнікаў Беларускага ПЭН-цэнтру (1989—1999, прэзідэнт з 1990, віцэ-прэзідэнт з 1999). У 1995—1997 быў у кіраўніцтве Беларускага Фонду Сораса.


BY 
