Сэрвісы

Бугаёў Дзмітрый Якаўлевіч (1929 – 2017)

Літаратуразнавец, крытык, пісьменнік. На працягу 44 гадоў (з 1964 па 2008 гг.) выкладаў  гісторыю беларускай літаратуры на філалагічным факультэце БДУ. Кандыдат філалагічных навук (1960), прафесар (1987, званне прысвоена па сукупнаці навуковых здзяйсненняў), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984). Выступаў у друку з 1957 г. Член Саюза пісьменнікаў БССР і СССР (з 1961), дзе ўзначальваў і прадстаўляў секцыю беларускай літаратурнай крытыкі. Д. Я. Бугаёў – аўтар звыш 300 навуковых прац, апублікаваных у Беларусі і за яе межамі. Сярод іх 14 манаграфій, 5 з якіх перавыдаваліся (прысвечаныя жыццю і творчасці У. Дубоўкі, М. Гарэцкага, М. Танка, К. Крапівы, В. Быкава). Надрукаваў успаміны пра беларускіх пісьменнікаў і навукоўцаў, супрацоўнікаў БДУ, з якімі сябраваў або быў знаёмы, у тым ліку –  аўтабіяграфічную аповесць “Жыццём ідучы” (“Проходя по жизни”, 1995, асобнае выданне – 2013).

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.