Бутэвіч Анатоль Іванавіч
Перыяд вучобы: 1966-1971.
Пісьменнік. Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь. Кандыдат навук у галіне інфармацыйных тэхналогій. Лаўрэат прэміі Саюза журналістаў «Залатое пяро — 2001», прэміі імя Васіля Віткі часопіса «Вясёлка», літаратурнага конкурсу «Кімерыйскія музы» на міжнародным фестывалі дзіцячых пісьменнікаў у Феадосіі, дыпламант літаратурнага конкурсу Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Гомельскай абласной літаратурнай прэміі імя А. Капусціна. У 2004 годзе за пераклады з польскай мовы атрымаў прэмію польскага Таварыства аўтараў ZАiKS.Член Польска-Беларускай Дарадчай Камісіі па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны (з сакавіка 2010). Член рэдкалегій часопіса «Вясёлка», «Краязнаўчай газеты», намеснік старшыні рады Беларускага фонда культуры, старшыня таварыства «Беларусь — Польшча», намеснік старшыні Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва пры савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь,старшыня грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, член Савета ветэранаў камсамола, піянерскага і маладзёжнага руху пры ЦК БРСМ.
Узнагароды: Ордэн Свяціцеля Кірылы Тураўскага Беларускай праваслаўнай царквы (2008), медаль «За асваенне цалінных зямель» (1969), грамата Вярхоўнага Савета БССР (1978), Ганаровая грамата Савета Міністраў Беларусі (1998), юбілейны медаль «90 год Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь» (2008), юбілейны медаль «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» (2009), ганаровае званне ГА «Беларускі Саюз журналістаў» «Заслужаны журналіст» (2008).