Іпатава Вольга Міхайлаўна
Перыяд вучобы: 1961-1967.
Пісьменніца, перакладчыца, грамадскі дзеяч. У 1970—1973 гг. — літсупрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва», затым літкансультант газеты «Чырвоная змена». У 1975—1978 гг. — аспірантка Літаратурнага інстытута ў Маскве. У 1978—1979 зноў працавала літкансультантам у «Чырвонай змене». У 1985—1989 гг. — галоўны рэдактар літаратурна-драматычных перадач Беларускага тэлебачання. З 1989 года — загадчык аддзела, з 1990 года — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Спадчына».У 1991—1995 гг. Вольга Іпатава была галоўным рэдактарам газеты «Культура». З 1998 да 2001 года — намеснікам старшыні, а з 2001 да 2002 года — старшынёй Саюза беларускіх пісьменнікаў.Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», медалём Францыска Скарыны, з'яўляецца лаурэатам прэміі імя Барыса Кіта (2003), «Залаты апостраф» (2006, за аповесць «Апошняя ахвяра свяшчэннага дуба»), прэміі імя Міколы Ганька (2009, за «вялікую асветніцкую працу і прапаганду духоўных дасягненняў беларускай эміграцыі ў Канадзе») і інш. З'яўляецца ганаровым акадэмікам Міжнароднай акадэміі навук «Еўразія».


BY 
