Каржанеўская Галіна Анатольеўна
Перыяд вучобы: 1968-1973.
Паэтэса. У 1980-1982 гг. - рэдактар літаратурна-драматычнай рэдакцыі Беларускага тэлебачання. З 1984 г. - карэспандэнт аддзела прозы і паэзіі, з 1986 г. - загадчык аддзела крытыкі газеты «Літаратура і мастацтва». Сябра СП СССР з 1976 г. З вершамі ў рэспубліканскім друку выступіла ў 1967 г. Выступае і як крытык.