Коўтун Валянціна Міхайлаўна (1946-2011)
Перыяд вучобы: 1964-1969.
Паэтэса, празаік, літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП БССР (з 1975), СП СССР (з 1976). З 1976 — літсупрацоўнік, з 1979 — рэдактар аддзела крытыкі і літаратуразнаўства часопіса«Полымя», з 1982— загадчык рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва «Юнацтва», з 1990 — старшы рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя», з 2006 — рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Маладосць». Старшыня Усебеларускага жаночага фонду святой Еўфрасінні Полацкай (з 1993). Сябра СП Украіны (з 1997). Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А. Куляшова (1986) за кнігу паэзіі «Метраном».