Мальдзіс Адам Восіпавіч
Перыяд вучобы: 1951-1956.
Літаратуразнавец, гісторык, пісьменнік, журналіст. Доктар філалагічных навук (1986). У 1990 як член дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце ХLV сесіі ААН. Член СП СССР з 1965. ЧленБеларускага ПЭН-цэнтраз 1989. У 1991—1998 дырэктар Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны. З 1987 старшыня камісіі «Вяртанне» Беларускага фонду культуры, з 1991 прэзідэнт (з 2010 старшыня) Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, у 1996—2006 кіраўнік аддзела культуралогіі Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі. Рэдактар біябібліяграфічнага слоўніка «Беларускія пісьменнікі» (Т. 1-6; 1992—1995) і інфармацыйна-культуралагічнага бюлетэня «Кантакты і дыялогі» (1996—2002). Прафесар (1990). Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны і інш. медалямі, чатырма польскімі ганаровымі адзнакамі. Заслужаны дзеяч польскай культуры (1982). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980) — за ўдзел у двухтомным даследаванні «История белорусской дооктябрьской литературы» (1977).


BY 
