19 кастрычніка начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава, выпускніца філалагічнага факультэта БДУ, сустрэлася са студэнтамі-філолагамі Alma Mater.
У дыялогу прынялі ўдзел дэкан філалагічнага факультэта Сяргей Важнік, старшыня ГА «Саюз жанчын БДУ», прафесар Ірына Казакова, намеснік дэкана па вучэба-выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Вольга Крычко, старшыня Студэнцкага Савета факультэта Юлія Гурыновіч, актывісты маладзёжных грамадскіх арганізацый і лідары органаў студэнцкага сукіравання філалагічнага факультэта.
Падчас бацькоўскага тыдня Вольга Мікалаеўна падзялілася з філолагамі гісторыяй настаўніцкага рода сваёй сям'і. Рыгор Чамаданаў – педагог, выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, напісаў унікальную кнігу «Радавая кніга. Старонкі жыцця Чамаданавых/Івановых XVIII – XXI стагоддзяў», якую ён прысвяціў 100-годдзю свайго бацькі Барыса Рыгоравіча Чамаданава, ураджэнца Клімавіцкай зямлі, заслужанага настаўніка Беларусі. У ёй расказваецца пра 200-гадовую гісторыю сям'і настаўнікаў праз прызму гістарычных падзей нашай Радзімы ў ХХ стагоддзі. “Практычна ўсе ў сям'і былі настаўнікамі. Каб захаваць дрэва памяці, працягвайце пісаць радавую кнігу. Людзі, якія не ведаюць гісторыі сваёй сям'і, ніколі не зразумеюць і не даведаюцца пра гісторыю сваёй краіны. Гісторыю можна зразумець толькі праз сваіх дзядоў і прадзедаў, толькі праз іх жыцці. Прыйдзе час, а ён прыйдзе, гэта непазбежна, калі, стварыўшы сваю сям'ю, ты будзеш разумець гісторыю праз глыбіню сваёй душы. Гэта заўсёды актуальна – расказваць пра гісторыю свайго роду, сваю сям'ю», – адзначыла Вольга Мікалаеўна.
Асаблівую ўвагу ў дыялогу з будучымі выпускнікамі педагагічных спецыяльнасцей Вольга Чамаданава надала пытанню статуса настаўніка: «Я ганаруся тым, што атрымала педагагічную спецыяльнасць. Прайшло 30 гадоў, як я скончыла школу, але кожны год у Дзень настаўніка я сустракаюся са сваім класным кіраўніком і кажу ёй словы ўдзячнасці, бо гэта вялікія людзі. Стэрэатыпаў быць не можа, таму што без гэтых людзей не было б лётчыкаў і касманаўтаў, як і іншых прафесій. Усё пачынаецца з іх. Для чалавека важней за ўсё сям'я і адукацыя. Любіце працу, да якой рыхтуецеся. Любіце – і ўсё атрымаецца! Мне часта задаюць пытанне: як Вам удалося стаць такім паспяховым чалавекам? Я бачу аддачу ад сваёй працы. І мне здаецца, што заўтра я зраблю яшчэ больш, чым сёння!»









BY

