Сэрвісы

Навіны

Гутарка пра акцыю БДУ “ПАТРЫЯТЫЗМ ПРАЗ МАСТАЦТВА”

Гутарка пра акцыю БДУ “ПАТРЫЯТЫЗМ ПРАЗ МАСТАЦТВА”

У студыю канала “Культура” беларускага радыё 18 сакавіка завіталі прафесар кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства Людміла Сінькова і загадчык кафедры рускай літаратуры БДУ Таццяна Сідарава, якія расказалі пра агульнаўніверсітэцкую акцыю “Патрыятызм праз мастацтва” і пра ўдзел у ёй філалагічнага факультэта. Мадэратарам сустрэчы выступіла журналіст, папулярная радыёвядучая Ксенія Сітнік.

Гаворка ў прамым эфіры ішла пра патрыятычна-выхаваўчы патэнцыял друкаванага і вуснага слова, захаванага ў спадчыне паэтаў і пісьменнікаў савецкай эпохі на тэму Вялікай Айчыннай вайны. Людміла Сінькова адзначыла такую рэзанансную падзею, як прэзентацыя на факультэце 10-томнага Збору твораў Народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі – аўтара-франтавіка, стваральніка праўдзівага і прыцягальнага вобраза беларускага юнака, чыя маладосць ахвяравана вайне. Таццяна Сідарава падкрэсліла, што патрыятычным пафасам варта дзяліцца з сучасным студэнцтвам праз шчырае і эмацыянальнае слова, якое перадаецца ад сэрца да сэрца: якраз у такім рэчышчы была прачытана адкрытая лекцыя старшага выкладчыка кафедры рускай літаратуры Аляксандра Гарбачова на тэму Вялікай Айчыннай вайны ў савецкай паэзіі і прозе.

Удзельнікі радыёсустрэчы анансавалі мерапрыемствы, якія плануюцца падчас акцыі на філалагічным факультэце БДУ: сустрэча ў фармаце чытанняў-рэквіема па вершах беларускіх паэтаў, што загінулі на вайне, – яны ўкладзены ў выданні з Залатой серыі беларускай літаратуры ХХ ст. прафесарам Алесем Бельскім; прэзентацыя кнігі курсантаў Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь; творчая сустрэча-палілог рэдакцыі часопіса “Нёман” – равесніка Перамогі з калектывам студэнтаў і выкладчыкаў факультэта.

У_студыі.png

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.