Сэрвісы

Навіны

Патрыятызм праз мастацтва. На філалагічным факультэце адбыўся літаратурна-музычны рэквіем “Каб ведалі і помнілі”

Патрыятызм праз мастацтва. На філалагічным факультэце адбыўся літаратурна-музычны рэквіем “Каб ведалі і помнілі”

27 сакавіка 2025 года на філалагічным факультэце БДУ адбыўся літаратурна-музычны рэквіем “Каб ведалі і помнілі”. Мерапрыемства арганізавана ў рамках агульнаўніверсітэцкай акцыі БДУ “Патрыятызм праз мастацтва”. Падрыхтаваў і правёў рэквіем прафесар кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства прафесар Алесь Бельскі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэкан філалагічнага факультэта БДУ дацэнт Сяргей Важнік, намеснік дэкана Вольга Крычко, загадчык кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства дацэнт Таццяна Марозава, выкладчыкі і супрацоўнікі філалагічнага факультэта. Сярод прысутных былі студэнты 1 і 3 курса спецыяльнасцей «беларуская філалогія» і «славянская філалогія», магістранты спецыяльнасці “Літаратуразнаўства”.

Прафесар Алесь Бельскі прэзентаваў два выданні спадчыны паэтаў – удзельнікаў вайны, якія былі падрыхтаваны асабіста ім.

Першае выданне – «Недаспяваныя песні» (2015) – кніга твораў паэтаў Беларусі, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (выйшла ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў серыі «Школьная бібліятэка»). Гэтыя паэты назаўсёды засталіся ў маладым узросце, іх вершы «сталі… пасмяротнай спадчынай. Няма цаны гэтай спадчыне, бо подпісы пад ёю ў канцы зроблены крывёю сэрца» (В. Бечык).

Другое выданне «Паэзія перыяду Вялікай Айчыннай вайны» (2020) – унікальная кніга ў серыі «Залатая калекцыя беларускай літаратуры» (выдавецтва «Мастацкая літаратура»). Гэта першая анталогія беларускай паэзіі перыяду Вялікай Айчыннай вайны, дзе сабраны творы і хрэстаматыйныя, і малавядомыя, і тыя, якія адносна нядаўна вернуты ў гісторыка-літаратурны кантэкст.

Вершы паэтаў з названых выданняў прадэкламавалі студэнты 3 курса спецыяльнасці “беларуская філалогія” Анастасія Маліноўская, Аляксей Цагельнік, Ірына Гурыновіч. Прагучалі аўдыязапісы песень “Праважала сына маці”, “Два полі”, “Лясная песня”, а таксама элегічная музыка: арган, скрыпка, што дало магчымасць прадэманстраваць хроніку ваеннага часу.

Верш уласнага сачынення прачытала студэнтка 3 курса спецыяльнасці “беларуская філалогія” Вікторыя Шчучко.

Напрыканцы мерапрыемства прафесар Алесь Бельскі прачытаў два ўласныя вершы і паказаў дакументы ваеннага часу з сямейнага архіва.

З заключным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся дэкан дацэнт Сяргей Важнік. Ён адзначыў значнасць захавання памяці пра пісьменнікаў і паэтаў, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны, і ўказаў на тое вялікае значэнне, якое мае спадчына паэтаў-франтавікоў для сённяшняга пакалення спадкаемцаў Вялікай Перамогі.

photodr_2025-03-28_11dr-54-19dr.jpg

photodr_2025dr-03-28_11-54dr-23_1.jpg

photodr_2025dr-03-28_11-54dr-23_2.jpg

photodr_2025dr-03-28_11-54dr-23_3.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.