Сэрвісы

Навіны

«ГІСТОРЫЯ МАЁЙ КРАІНЫ – МАЁЙ СЯМ'І»: ПАГРАНІЧНІКІ Ў ГАСЦЯХ У ФІЛОЛАГАЎ

«ГІСТОРЫЯ МАЁЙ КРАІНЫ – МАЁЙ СЯМ'І»: ПАГРАНІЧНІКІ Ў ГАСЦЯХ У ФІЛОЛАГАЎ

26 сакавіка 2025 года філалагічны факультэт БДУ зноў расчыніў свае дзверы, прымаючы чарговы этап марафона культурна-асветніцкай акцыі БДУ "Патрыятызм праз мастацтва".

Напярэдадні надыходзячага Дня Перамогі адбылася прэзентацыя кнігі курсантаў Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь "Гісторыя маёй краіны – маёй сям'і", у якой адлюстравана сувязь пакаленняў праз прызму сямейных гісторый аб героях-франтавіках.

Як адзначыла маёр Таццяна Сяргееўна Габец, дзякуючы такім кнігам цяперашняе пакаленне зможа захаваць памяць аб тых, хто ахвяраваў сабой дзеля міру. Узнаўленне гісторый продкаў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, выхоўвае ў моладзі пачуццё падзякі і памяць, без якіх немагчыма любоў да Радзімы.

Загадчыца кафедры рускай літаратуры Таццяна Пятроўна Сідарава адзначыла, што дадзенае мерапрыемства – не першае ў шэрагу сяброўскіх сустрэч філолагаў БДУ і курсантаў Інстытута: традыцыйнымі сталі канцэрт "Квітнеючы май", прысвечаны Вялікай Перамозе і Вялікадню, чытацкія канферэнцыі. "Нам не трэба прыдумляць ідэі для сумесных мерапрыемстваў, – падкрэсліла яна, – іх нам падказвае само жыццё".

Завяршэннем сустрэчы стала перадача кнігі "Гісторыя маёй краіны – маёй сям'і" філалагічнаму факультэту, якую з падзякай прыняў дэкан факультэта Сяргей Аляксандравіч Важнік. Ён яшчэ раз сказаў аб важнасці захавання гістарычнай памяці, якую мы абавязаны перадаць нашчадкам, і выказаў надзею на працяг супрацоўніцтва паміж Беларускім дзяржаўным універсітэтам і Інстытутам пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.

Філолагі і курсанты таксама абмяняліся паэтычнымі і музычнымі падарункамі,  выканаўшы вершы і песні ваенных гадоў.

dm20250326dm144216_5.jpg

dm20250326dm144216_1.jpg

dm20250326dm144216_4.jpg

dm20250326dm144216_2.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.