Сэрвісы

Змены ў правілах прыёму на спецыяльнасці «Беларуская філалогія" і "Руская філалогія"

Змены ў правілах прыёму на спецыяльнасці «Беларуская філалогія" і "Руская філалогія"

Упершыню ў БДУ без уступных выпрабаванняў будуць залічаць на спецыяльнасці "Беларуская філалогія" і "Руская філалогія" "медалістаў" і пераможцаў трэцяга этапа Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Гаворка ідзе пра выпускнікоў, якія скончылі ўстановы сярэдняй адукацыі з залатым, сярэбраным медалём або ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі з дыпломам з адзнакай. У гэты спіс уключаны таксама ўладальнікі дыпломаў I, II, III ступені трэцяга (абласнога, Мінскага гарадскога) этапа Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе.

Падрыхтоўка па ўказаных спецыяльнасцях вядзецца на філалагічным факультэце БДУ. Выпускнікам названых спецыяльнасцей прысвойваецца кваліфікацыя "Выкладчык беларускай (рускай) мовы і літаратуры" у залежнасці ад абранай спецыяльнасці. Акрамя асноўнай кваліфікацыі, выпускнік атрымлівае і дадатковую: "Літаратурна-рэдакцыйны супрацоўнік", "Спецыяліст па камп'ютарнай філалогіі", "Спецыяліст па дзелавой камунікацыі", або ў рамках спецыяльнасці "Руская філалогія" - "Выкладчык рускай мовы як замежнай".

Залічэнне ў БДУ без уступных выпрабаванняў "медалістаў" і пераможцаў трэцяга этапа Рэспубліканскай алімпіяды на спецыяльнасці "Беларуская філалогія" і "Руская філалогія" прынята ў адпаведнасці з Пастановай Міністэрства адукацыі ад 29 лютага 2016 г. № 10 аб унясенні дапаўнення ў Пералiк педагагічных спецыяльнасцей, пры паступленні на якія ва ўстановы вышэйшай адукацыі залічваюцца без уступных выпрабаванняў.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.