СУСТРЭЧА СТУДЭНТАЎ ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА З АБІТУРЫЕНТАМІ

У жыцці кожнага чалавека надыходзіць такі момант, калі неабходна выбраць шлях, па якім будзеш рухацца далей. Вучні выпускных класаў стаяць зараз якраз перад такім выбарам. Каб дапамагчы рабятам вызначыцца, чым яны хочуць займацца далей, 10 красавіка на базе ДУА “Гімназія № 16 г. Мінска” прайшла прафарыентацыйная сустрэча навучэнцаў і студэнтаў філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Вядучая мерапрыемства Арына Анісава прадставіла гасцей, якія пасля падрабязна расказалі пра спецыяльнасці і спецыялізацыі філалагічнага факультэта, а таксама пазнаёмілі з творчымі аб’яднаннямі. Пазней абітурыенты змаглі задаць пытанні прадстаўнікам філалагічнага факультэта асабіста. Акрамя таго, студэнты – удзельнікі творчых саюзаў філалагічнага факультэта – падрыхтавалі для гімназістаў канцэртную праграму. Перад будучымі студэнтамі выступілі Аляксей Нямковіч, Ягор Кудакцін, а таксама Кацярына Шохан – выпускніца філалагічнага факультэта. Злата Апалонік, Арына Анісава і Елізавета Кошман прачыталі верш “Хочу поступить на филфак”.

Удзельнікі мерапрыемства выказалі надзею, што ў новым вучэбным годзе змогуць сустрэцца на філалагічным факультэце ўжо ў новым статусе.

IMG 2721

IMG 2724

IMG 2726

IMG 2732