Спецыяльнасць "Славянская філалогія"

У гэтым годзе ажыццяўляецца набор на спецыяльнасці “Славянская (беларуская і чэшская) філалогія” і “Славянская (руская і балгарская) філалогія”. Для паступлення абітурыентам неабходна прадставіць сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай ці рускай мове (адпаведна абранай спецыяльнасці) і гісторыі Беларусі, а таксама здаць унутраны экзамен па беларускай / рускай літаратуры.

Пра асаблівасці навучання, дысцыпліны, якія вывучаюцца, стажыроўкі ў славянскіх краінах нашы студэнты-славісты раскажуць у падрыхтаваных відэароліках.