Сэрвісы

Філалагічны факультэт прымае гасцей

23 снежня філалагічны факультэт наведалі навучэнцы філалагічнага класа Ліцэя БДУ.

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору арганізавала для іх калядны майстар-клас, на якім супрацоўнікі лабараторыі расказалі пра асноўныя калядныя традыцыі і гісторыю беларускай батлейкі, пра семантыку калядных масак. Акрамя таго, госці мелі магчымасць увачавідкі пабачыць самаробную батлейку, паўдзельнічаць у калядных гаданнях і віктарыне.

Студэнты філалагічнага факультэта, сярод якіх былі і выпускнікі ліцэя, зладзілі прафарыентацыйны квэст. Ліцэісты, падзяліўшыся на каманды, праходзілі станцыі, на якіх знаёміліся са спецыяльнасцямі факультэта, выконвалі інтэлектуальныя і творчыя заданні.

IMG 20211224 160020 929

IMG 20211224 160016 571

IMG 20211224 160004 321

IMG 20211224 160031 935

IMG 20211224 160027 311

IMG 20211224 155959 986

IMG 20211224 155955 199

Image

Рэсурсы

Image
Image