Сэрвісы

Алімпіяда БДУ па англійскай мове ўпершыню пройдзе на філалагічным факультэце БДУ

Кафедра англійскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ аб'яўляе аб правядзенні універсітэцкай Алімпіяды па англійскай мове.

Алімпіяда праводзіцца ў мэтах выяўлення і падтрымкі найбольш здольных, адораных навучэнцаў, прыцягнення таленавітай моладзі да навучання ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Да ўдзелу ў Алімпіядзе запрашаюцца навучэнцы 11-ых класаў.

Алімпіяда БДУ па англійскай мове пройдзе ў змешаным (завочна-вочным) фармаце.

Этапы правядзення Алімпіяды:

1. Прыём заявак на ўдзел: 28.03–08.04.2022 г.

Для ўдзелу ў Алімпіядзе неабходна да 8 красавіка 2022 года падаць у Аргкамітэт заяўку на электронны адрас bsu.anglomania@mail.ru.

2. Рэгістрацыя ўдзельнікаў Адборачнага этапа на адукацыйным партале філалагічнага факультэта БДУ https://eduphil.bsu.by/course/view.php?id=2360: 09.04‒14.04.2022 г.

3. Правядзенне Адборачнага этапа (завочная форма, на адукацыйным партале філалагічнага факультэта БДУ https://eduphil.bsu.by/course/view.php?id=2360): 15.04.2022 г. у 16:00 па мінскім часе.

4. Правядзенне Прамежкавага этапа (завочная форма, на адукацыйным партале філалагічнага факультэта БДУ https://eduphil.bsu.by/course/view.php?id=2360): 16.04.2022 г. у 10:00 па мінскім часе.

5. Ацэнка рэзультатаў і падвядзенне вынікаў Прамежкавага этапа: 18.04–22.04.2022 г.

6. Рэгістрацыя ўдзельнікаў Заключнага этапа на кафедры англійскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ: 23.04.2022 г. у 10:30, г. Мінск, вул. Карла Маркса, 31, к. 122.

7. Правядзенне Заключнага этапа на філалагічным факультэце БДУ (вочная форма, у аўдыторыях філалагічнага факультэта): 23.04.2022 г. у 11:00 па мінскім часе.

8. Падвядзенне і аб'яўленне вынікаў на сайце Алімпіяды https://sites.google.com/view/bsuolympiad: 25.04.2022 г.

Пераможцамі і прызёрамі Алімпіяды становяцца ўдзельнікі, якія атрымалі найбольшую колькасць балаў. Пераможцы Алімпіяды ўзнагароджваюцца дыпломамі першай ступені. Прызёры Алімпіяды ўзнагароджваюцца дыпломамі другой і трэцяй ступені. Пераможцы і прызёры Алімпіяды атрымліваюць імянныя запрашэнні дэкана філалагічнага факультэта БДУ для навучання на факультэце па спецыяльнасці "Рамана-германская (англійская) філалогія".

Вынікі Алімпіяды размяшчаюцца на афіцыйным сайце Алімпіяды https://sites.google.com/view/bsuolympiad і сайце філалагічнага факультэта БДУ.

Кантакты: адрас электроннай пошты Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.; афіцыйны сайт Алімпіяды https://sites.google.com/view/bsuolympiad.

Image

Рэсурсы

Image
Image