Сэрвісы

Занятак для школьнікаў «Крылатыя словы лацінскага паходжання»

23 красавіка 2022 г. у кабінеце грэчаскай філалогіі ў рамках шостага школьнага дня адбылася лекцыя для навучэнцаў 7—11-х класаў ДУА СШ № 66 г. Мінска, прысвечаная фразеалагізмам рускай мовы антычнага паходжання. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел слухачы «Школы юнага філолага-лацініста». Занятак правяла старшы выкладчык кафедры Юлія Сядзініна-Баркоўская.

Вобразы антычнай міфалогіі і літаратуры з'яўляюцца неад'емнай часткай еўрапейскай культуры. Выразы, заснаваныя на антычных культурна-гістарычных рэаліях, дагэтуль ужываюцца ў гутарковай і кніжнай мове. Таму веданне фразеалогіі антычнага паходжання з'яўляецца неабходнай умовай паўнавартаснага валодання роднай мовай. Пад кіраўніцтвам дасведчанага выкладчыка школьнікі з захапленнем вызначалі значэнні вобразных выразаў у рускай і  беларускай мовах, успаміналі вядомыя міфы, легенды, гістарычныя факты, якія ляжаць у іх аснове, і даведваліся новыя. Лепшаму разуменню і запамінанню матэрыялу садзейнічала прэзентацыя, у якой выкарыстаны выявы болей за 60 работ антычных мастакоў і скульптараў, а таксама еўрапейскіх майстроў выяўленчага мастацтва.

Падчас захапляльнага пазакласнага мерапрыемства школьнікі паглыбілі атрыманыя ў школе веды па гісторыі Старажытнай Грэцыі і Рыма, антычнай літаратуры, лепш разабраліся ў фразеалогіі беларускай і рускай моў.

Такія заняткі таксама даюць школьнікам магчымасць пазнаёміцца са спецыфікай навучання на філалагічным факультэце, вызначыцца з выбарам будучай прафесіі.

Афоризмы1

Афоризмы2

Афоризмы3

Image

Рэсурсы

Image
Image