Каб паўдзельнічаць у нашым паэтычным мерапрыемстве, абірайце від дэкламацыі, запісвайце відэа і дасылайце нам:
«Арыгінал»: дэкламацыя арыгінальнага антычнага паэтычнага твора на лацінскай або старажытнагрэцкай мове (7–20 радкоў);
«Літаратурны пераклад»: дэкламацыя літаратурнага перакладу антычнага паэтычнага твора на беларускай або рускай мове (7–27 радкоў);
«Уласны пераклад»: дэкламацыя ўласнага перакладу антычнага паэтычнага твора (7–27 радкоў);
«Аўтарскі тэкст»: дэкламацыя ўласнага паэтычнага твора на антычную тэматыку (7–27 радкоў);
«Фрыстайл»: дэкламацыя літаратурнага паэтычнага твора на антычную тэматыку (7–27 радкоў).
Для ўдзелу ў дэкламацыях трэба да 31 мая выкласці на Youtube відэаролік з запісам свайго чытання з хэштэгам #adMelpomenen і запоўніць анкету па спасылцы: https://clck.ru/gicRP

Відэаролікі будуць размешчаны на старонках кафедры класічнай філалогіі ў Facebook (https://www.facebook.com/graecolatini/) і ВКонтакте (https://vk.com/classica_bsu).


BY 
