«Дорога в страну языков»
29 красавіка на філалагічным факультэце БДУ адбылося прафарыентацыйнае мерапрыемства «Дорога в страну языков». Удзельнікамі сустрэчы сталі навучэнцы ДУА "Гімназія №20 г. Мінска" і іх педагог Яўгенія Вітальеўна Голубева.
Старшы выкладчык кафедры англійскага мовазнаўства Таццяна Крывогіна пазнаёміла гімназістаў з умовамі і правіламі паступлення на філалагічны факультэт, асаблівасцямі і перавагамі падрыхтоўкі студэнтаў-англістаў. Студэнты расказалі гасцям пра свае будні, вывучэнне розных моў на факультэце, пра ролю філолага ў сучасным свеце і правялі экскурсію па факультэце.
Арганізатарам мерапрыемства выступіла кафедра англійскага мовазнаўства.