Цёплай вераснёўскай суботай, у атмасферы святла і пакуль яшчэ сонечнай восені на кафедры класічнай філалогіі распачаўся новы навучальны год у Школе юнага лацініста. У светлым і ўтульным кабінеце грэчаскай філалогіі літаральна не было ніводнага вольнага месца. Гучалі імёны Гамэра і Вяргілія, успаміналі Грэцыю і Рым, цытавалі de statura etc. Гусоўскага.
Набор у Школу юнага лацініста працягваецца да канца верасня, ёсць яшчэ вольныя месцы. Слухачамі школы могуць стаць навучэнцы 9–11 класаў агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій. Мэта школы – прафесійная арыентацыя абітурыентаў, якія мараць паступіць на філалагічны факультэт, у тым ліку на спецыяльнасць «Класічная філалогія». У ходзе вучобы навучэнцы знаёмяцца з асновамі лацінскай мовы, антычнай культурай, гісторыяй і літаратурай.
Заняткі праходзяць 1 раз на месяц (кожную апошнюю сераду месяца, ў 16.00) на кафедры класічнай філалогіі на філалагічным факультэце (вул. К. Маркса, 31, каб. 208). Навучанне бясплатнае.
Тэлефон для даведак (+375-17) 375-27-40.
Заяўкі прымаюцца па элэктроннай пошце
Адказны арганізатар і выкладчык Школы юнага лацініста – старшы выкладчык кафедры класічнай філалогіі Дзмітрый Генадзьевіч Мінкевіч.
Тэмы заняткаў:
1. Римская империя: география, история, культура.
2. Семья в Древнем Риме.
3. Римская школа. Воспитание детей.
4. Как жили люди в римском обществе.
5. Изучаем устройство римского дома.
6. Идем за покупками на рынок.
7. Едем за город.
8. Люди и животные в Древнем Риме.





BY

