Сэрвісы

Новы год і пытанні мовазнаўства

Новы год і пытанні мовазнаўства

Заняткі ў Школе юнага русіста, якія прайшлі напярэдадні зімовых канікул, былі прысвечаны Новаму году і Раству. Нашы вучні паспаборнічалі ў веданні этымалогіі, словаўтварэння, афарыстыкі; узгадалі нюансы рускай арфаграфіі, якія важна не выпускаць з-пад увагі, падпісваючы віншавальныя паштоўкі; даведаліся, якія словы ўвайшлі ў акадэмічныя слоўнікі рускай мовы ў 2022 годзе. Падчас віктарыны юныя філолагі маглі праявіць эрудыцыю і атрымаць прызы.

Праводзілі заняткі выкладчыкі кафедры рускай мовы – дацэнт Вікторыя Канстанцінаўна Голубева і дацэнт Вольга Уладзіміраўна Зуева.

Суботнія сустрэчы ў Школе юнага русіста сталі традыцыйнымі. Дзякуем нашым пастаянным удзельнікам, чакаем іх на філалагічным факультэце пасля канікул (і пасля заканчэння школы!), запрашаем новых слухачоў у 2023 годзе!

2

3

4

5

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.