Сэрвісы

Круглы стол “Кітайская літаратура ў Беларусі”

Круглы стол “Кітайская літаратура ў Беларусі”
18 лістапада ў канферэнц-зале рэдакцыі газеты “Звязда” адбыўся круглы стол “Кітайская літаратура ў Беларусі”. Яго вяла карэспандэнт часопіса “Полымя” Ю. Алейчанка. Абмяркоўваліся разнастайныя пытанні беларуска-кітайскіх культурных сувязяў і традыцый мастацкага перакладу. Ішла гаворка пра спецыфіку мастацкага перакладу з кітайскай мовы на беларускую, абмяркоўваліся выданні кітайскіх аўтараў на беларускай мове: анталогія Міколы Мятліцкага “Пад крыламі дракона. Сто паэтаў Кітая”, анталогія кітайскай літаратуры ХХ стагоддзя на беларускай мове “Стагоддзе на знаёмства”, кнігі серыі “Светлыя знакі: паэты Кітая”. Закраналася і кітайская тэма ў беларускіх СМІ, на радыё, у інтэрнэце. У сустрэчы прынялі ўдзел перакладчыкі, навукоўцы, выкладчыкі філфака БДУ: А. Карлюкевіч, Н. Гальпяровіч, М. Хмяльніцкі, М. Кенька, А. Раманоўская, Д. Нічыпарук, Г. Холева, студэнтка А. Сцяпашкіна, магістрант Лі Чжан.  Гаварылася таксама пра кітайскую маўленчую практыку і падрыхтоўку перакладчыцкіх кадраў на прыкладзе кафедры кітайскай філалогіі філалагічнага факульта, пра дзейнасць Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ па ўмацаванню беларуска-кітайскага культурнага ўзаемадзеяння.
{gallery}2015-11-20_1{/gallery}
Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.