Кафедра раманскага мовазнаўства запрашае ўсіх аматараў італьянскага кіно на чарговае пасяджэнне італьянскага кінаклуба, якое адбудзецца 25.04.2018 ў 19.00, аўд.304.
Глядзім і абмяркоўваем фільм аднаго з самых вядомых сучасных італьянскіх кінарэжысёраў Паала ВIРДЗI "Усё жыццё наперадзе", 2008. (Paolo Virzì, Tutta la vita davanti, 2008). Фільм дэманструецца на італьянскай мове без субтытраў. Працягласць: 1 ч 55 мін.
Уваход вольны.
Дзякуем за арганізацыю мерапрыемства дацэнта кафедры раманскага мовазнаўства Сяргея Васільевіча Логіша, загадчыцу аддзела культуры і друку амбасады Італіі ў Рэспубліцы Беларусь спадарыню Крысьціну Ск'явон, італьянскіх лектараў Вінчэнца Сантора і Гафрэда Муратжа