На філалагічным факультэце БДУ 23 снежня 2021 года прайшла серыя майстар-класаў «Каля Каляд». Свята традыцыйна арганізоўвае вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору. Мэта мерапрыемстваў – пазнаёміць і далучыць да беларускіх калядных традыцый усіх жадаючых.
Сёлета мерапрыемства наведалі і замежныя студэнты філалагічнага факультэта. Яны пазнаёміліся з асноўнымі каляднымі традыцыямі, даведаліся пра асаблівасці і гісторыю беларускай батлейкі, пра семантыку калядных масак. Пра ўсё гэта ім распавялі супрацоўніцы ВНЛБФ Міхаліна Бурвіна і Вера Дзянісенка. Акрамя таго, студэнты-першакурснікі мелі магчымасць увачавідкі пабачыць самаробную батлейку, паўдзельнічаць у віктарыне і зрабіць свайго каляднага анёлка.






BY 
