15 лістапада 2022 года на філалагічным факультэце БДУ ў кабінеце-музеі беларускай народнай культуры адбылося адкрыццё традыцыйнай выставы «Беларускія лялькі», прымеркаванай да Дня беларускай лялькі.
Сёлета ў госці да беларускіх лялек прыйшлі кітайскія лялькі. На выставе было прадстаўлена больш за 50 лялек з лёну, саломкі, керамікі, дрэва і тканіны, ад абрадавых лялек-абярэгаў, збожжавушак і жаданніц да вырабаў сучасных майстроў. Кітайскія лялькі прадэманстравалі вясельны ўбор кітайскай нявесты, а таксама жаночае традыцыйнае адзенне. Акрамя таго, можна было ўбачыць лялек, якія прадстаўляюць маскі Пекінскай оперы.
Першымі наведвальнікамі выставы сталі навучэнцы "Сярэдняй школы № 104 г. Мінска". На адкрыцці таксама прысутнічалі студэнты філалагічнага факультэта, аспіранты і выкладчыкі з Кітая.
Прафесар Ірына Казакова расказала аб ролі лялькі ў гісторыі чалавецтва і аб традыцыях, звязаных з беларускімі лялькамі.






BY

